Беларус памёр у машыне ў Расіі, сваякі не спыняліся, ехалі з трупам у Пінск

11/09/2017 - 17:52

У Маскоўскай вобласці ў аўтамабілі памёр 41-гадовы жыхар Пінска, які вяртаўся з заробкаў у Расіі. Яго сваякі, якія ехалі ў той жа машыне, вырашылі не паведамляць пра смерць расійскім праваахоўнікам і з трупам у салоне паехалі ў Беларусь. Пасля яны патлумачылі, што баяліся, што працадаўца ім не заплаціць.

Як інфармуе сайт sb.by, труп “быў выяўлены” у аўтамабілі каля будынка цэнтральнай бальніцы ў Пінску. Па факце смерці мужчыны праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі