Беларусь хоча скончыць перамовы з МВФ пра крэдыт у пачатку 2016 года

03/12/2015 - 11:35

Беларусь хоча скончыць перамовы з Міжнародным валютным фондам пра крэдыт у пачатку 2016 года. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Тарас Надольны. Паводле яго слоў, "жорсткіх тэрмінаў няма, але думаю, што ў першым квартале пытанне будзе вырашана".

Усё вырашыцца на планавым паседжанні савета МВФ, якое пройдзе ў пачатку 2016 года. Ці будуць на ім беларусы, залежыць ад таго, як удасца ўзгадніць "узаемныя пазіцыі". Якраз цяпер і ідзе гэтая праца, адзначыў Надольны. Як інфармуе БЕЛТА, першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка звярнуў увагу на тое, што МВФ не ставіць нейкіх жорсткіх патрабаванняў наконт прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў.

Ці сапраўды МВФ патрабуе павялічыць пенсійны ўзрост?

Нагадаем, місія Міжнароднага валютнага фонду наведвала нашу краіну ў лістападзе. Было заяўлена, што беларускі ўрад і МВФ працягнуць працу над новай праграмай. Аляксандр Лукашэнка тады выказаў пажаданне, каб пытанне выдзялення крэдыту не зацягвалася. Паводле яго слоў, ён "не мае ніякай алергіі" да патрабаванняў фонду. У той жа час кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што ўлады ніколі не пойдуць на пагаршэнне сацыяльнай абароненасці насельніцтва.

Лукашэнка пра крэдыт МВФ: Нават расіяне пад такія працэнты не даюць

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі