Байдэн прыгразіў Пуціну санкцыямі, якія той "ніколі не бачыў"

20/01/2022 - 05:12

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыгразіў расійскаму прэзідэнту Уладзіміру Пуціну санкцыямі, якія той "ніколі не бачыў". Яны могуць быць уведзены ў выпадку эскалацыі Расіяй сітуацыі вакол Украіны. Пра гэта Байдэн заявіў у сераду на прэс-канферэнцыі ў Белым доме. Паводле яго слоў, Пуцін яшчэ вагаецца паміж дыпламатыяй і канфрантацыяй. Прэзідэнт ЗША мяркуе, што прэзідэнт Расіі не хоча паўнамаштабнай вайны з Захадам, але "ён пачне дзейнічаць, яму трэба нешта рабіць".

Агрэсія супраць Украіны стане для РФ катастрофай, падкрэслівае Джо Байдэн. "Калі яны нападуць, яны заплацяць, — папярэдзіў ён пра магчымыя санкцыі. — Іх банкі не змогуць мець справу з доларам".

Дарэчы, у амерыканскім выданні Washington Examiner выйшла публікацыя, у якой змешчана папярэджанне: вайна супраць Украіны Расіі і Беларусі можа стаць канцом рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Злучаныя Штаты прагназуюць незадаволенасць беларусаў удзелам у агрэсіі супраць паўднёвага суседа, у тым ліку незадаволенасць дзеяннямі Лукашэнкі беларускіх эліт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі