Барысаўчанін прадаў некалькі дзясяткаў квіткоў на няісны фэст

20/06/2019 - 10:15

Некалькі дзясяткаў чалавек трапіліся ў сеткі махлярства, інфармуе прэс-служба УУС МІнскага аблвыканкама. 

31-гадовы барысаўчанін прапаноўваў жыхарам і гасцям горада наведаць буйнамаштабны фестываль на адкрытым паветры. Праводзіць опэн-эйр нібыта планавалі каля пешаходнага моста. Па словах мужчыны, там планаваліся выступы вядомага ўдзельніка музычных шоў Яна Яраша і блогераў DAVA & KARA KROSS. Квіткі на фэст  ён прадаваў па кошце ад 20 да 40 рублёў.

Мужчына ўгаворваў людзей купіць квіток, пасля чаго накіроўваў да іх кур'ера і праз яго ж атрымліваў грошы за квіткі. Даверлівым барысаўчанам ён прадаў некалькі дзясяткаў квіткоў. Дакладная колькасць пацярпелых яшчэ высвятляецца, іх можа быць значна больш.

minobl.mvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі