Баі без правілаў: што паказалі выбары ў КР і чаму гісторыя нас не вучыць — эфір

28/05/2024 - 08:09

Віталь Цыганкоў

У электаральнай і проста галасавальнай гісторыі беларускіх дэмакратычных сілаў хапала рознага і раней. Падчас выбарчых кампаній, праймерыз ці партыйных галасаванняў здараліся і “накруткі” галасоў, і выкарыстанне “адмінрэсурсу”, і фінансавыя махінацыі, і маніпуляцыі з падкілімнымі гульнямі. Не было толькі, каб прадстаўнікі дэмсілаў адно аднаму ладзілі падставы з выкарыстаннем “ложкавых сцэнаў”. Але, можа, мы пра гэта проста не ведаем? Вось толькі сёлетняя кампанія па выбарах новага складу Каардынацыйнай рады перасягнула папярэднія паводле ўсіх параметраў.

Ці стала ў выніку галасавання за новы склад Каардынацыйна рады больш зразумела, што адбываецца ў асяродку беларускіх дэмсілаў? Ці зробіцца Каардынацыйная рада “трэцім цэнтрам сілы” і ці будзе ў яе хоць нейкая сіла для нейкай уцямнай дзейнасці? Ці гатовы Захад да актыўнага супрацьстаяння Расіі і гандлю з Лукашэнкам за палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі