Баевікі “Ісламскай дзяржавы” ў пасланні да ЗША назвалі Трампа “ідыётам”

05/04/2017 - 07:07

Баевікі тэрарыстычнай “Ісламскай дзяржавы” ў пасланні да грамадзян ЗША назвалі Дональда Трампа “ідыётам”. Яны пішуць, што прэзідэнт Злучаных Штатаў не ведае, што такое Сірыя, Ірак ці іслам. І такі чалавек “стаіць каля штурвала Амерыкі, якая тоне”, — цытуе ліст Reuters.

Інфармацыйнае агенцтва падкрэслівае, што гэта першая заява тэрарыстычнай групоўкі ў дачыненні Дональда Трампа пасля яго абрання прэзідэнтам ЗША. Пасланне было распаўсюджана ў месенджары Telegram. Мяркуецца, што яго аўтарам з’яўляецца прадстаўнік “Ісламскай дзяржавы” Абі аль-Хасан аль-Мухаджыр.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі