Азаранка сёння сустрэнецца з 4-й ракеткай свету

25/04/2019 - 09:44

25 красавіка Вікторыя Азаранка сустрэнецца з 4-й ракеткай свету. На тэнісным турніры ў Штутгарце ў другім раўндзе беларуску чакае нялёгкі паядынак з Каралінай Плішкавай з Чэхіі.

Прэс-служба тэлеканала "Беларусь 5" інфармуе, што пакажа матч Азаранка і Плішкавай у жывым эфіры. Ён пачнецца прыблізна ў 21:30 паводле беларускага часу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі