Азаранка стартавала на турніры ў Токіа з перамогі (відэа)

18/09/2018 - 13:09

Вікторыя Азаранка стартавала на турніры ў Токіа з перамогі. У двух сэтах беларуская тэнісістка абыграла японку Курумі Нара — 6:4, 7:5. Паядынак для Вікторыі быў няпростым, асабліва ў другім сэце, калі Нара адыграла тры матчболы. Адзначым, што Азаранка — 63-я ракетка свету, яе саперніца — 125-я.

У 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Эшлі Барці з Аўстраліі, 17-й ракеткай свету.

Прызавы фонд турніру ў Токіа каля 800 тысяч долараў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі