Вікторыя Азаранка / https://twitter.com/AustralianOpen
Вікторыя Азаранка (24-я ў сусветным рэйтынгу) не прабілася ў фінал Australian Open. У паўфінале беларуская тэнісістка прайграла Алене Рыбакінай (25) з Казахстана — 6:7 (4:7), 3:6.
Азаранка гуляла ў фінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі дзесяць гадоў таму і перамагла. Паўтарэння таго поспеху не атрымалася.
У чацвер у іншым паўфінальным паядынку сустрэнуцца Арына Сабаленка (5) і Магда Лінэт (45) з Польшчы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут