Аварыйныя адключэнні электраэнергіі адбыліся ў Віцебскай вобласці

01/07/2024 - 17:58

Вецер ламаў дрэвы / t.me/vitenergo/

У панядзелак аварыйныя адключэнні электраэнергіі адбыліся ў Віцебскай вобласці. Найбольш ад стыхіі (магутных дажджоў з навальніцай і штармавым ветрам) пацярпелі Ушацкі, Верхнядзвінскі і Полацкі раёны.

Як паведамляе "Віцебскэнерга", ідуць аднаўленчыя работы. Энергетыкі Полацкіх электрасетак аднаўляюць электразабеспячэнне ў 175 населеных пунктах. Працуюць больш за 100 чалавек і 25 адзінак спецтэхнікі.

У пацярпелыя раёны дадаткова накіравалі энергетыкаў з Оршы, Віцебска, Глыбокага і Мінска.

Вядома, што стыхія нарабіла бяды і ў іншых рэгіёнах краіны — на Міншчыне і Брэстчыне.

t.me/minleshoz/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі