Асудзілі яшчэ аднаго жыхара Жлобіна за ўдзел у пратэстах 2020-га

31/10/2023 - 07:16

Аляксей Аўдзееў / t.me/viasna96/

Асудзілі яшчэ аднаго жыхара Жлобіна за ўдзел у пратэстах 2020-га. Аляксей Аўдзееў атрымаў 2,5 года калоніі агульнага рэжыму, пішуць праваабаронцы.

Справу разглядаў суд Жлобінскага раёна (суддзя — Святлана Рубахава). Аўдзеева прызналі вінаватым у "арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх".

Практыка вынясення судовых пакаранняў па гэтым артыкуле палягае ў тым, што большасць асуджаных у Жлобіне атрымлівалі абмежаванне волі без накіравання ва ўстановы адкрытага тыпу. Аднак да справы Аляксея Аўдзеева паставіліся вельмі жорстка. Мяркуецца, што прысуд — помста за ўдзел 9 жніўня 2020 года ў мірнай акціі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і працу ў стачкаме на БМЗ.

Аўдзееў за кратамі са жніўня 2023-га.

Сёлета ў Жлобіне за ўдзел у пратэстах 2020-га судзілі вайскоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі