Арына Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Лугана

15/04/2018 - 15:26

У фінале адзіночнага разраду тэніснага турніру ў швейцарскім Лугана беларуска Арына Сабаленка прайграла бельгійцы Элізэ Мертэнс. Як паведамляе БЕЛТА, лёс сустрэчы быў вырашаны ў двух сэтах — 5:7, 2:6.

Сёння Сабаленка яшчэ выступіць з Верай Лапко ў фінале парнага разраду. Іх суперніцамі будзе бельгійскі дуэт Элізэ Мертэнс і Кірстэн Фліпкенс.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі