Арына Сабаленка — 16-я ракетка свету

01/10/2018 - 08:16

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка — 16-я ракетка свету. У панядзелак з'явіўся абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. Сабаленка пасля перамогі на турніры ва Ухані (КНР) паднялася на чатыры пазіцыі ў рэйтынгу.

Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 32-гі радок, Вікторыя Азаранка апусцілася на адзін радок — на 55-е месца, а Вера Лапко паднялася на чатыры — на 60-е месца.

Лідыруе ў рэйтынгу WTA Сімона Халеп з Румыніі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі