Беларускага добраахвотніка Лабейку пакуль не будуць высылаць з Украіны

03/11/2026 - 12:29

Эміль Лабейка / Прыватны архіў

Украіна адклала дэпартацыю беларускага добраахвотніка Эміля Лабейкі. Ён можа атрымаць яшчэ паўгода для вырашэння пытання з легалізацыяй, перадае Радыё Свабода.

Вярхоўная Рада Украіны падоўжыла на паўгода тэрмін, калі іншаземцы, якія служаць ва Узброеных сілах, могуць атрымаць пасведчанне на часовае жыхарства. Ім далі час сабраць пакет дакументаў да 10 траўня 2027 года. Закон перададзены на подпіс прэзідэнту Уладзіміру Зяленскаму.

Папярэдні тэрмін заканчваўся 10 лістапада 2026 года.

"Атрымліваецца так, што вырашэння пакуль няма. І я працягваю вісець у паветры. Фактычна, законапраект увёў новую дату, але праблема не вырашаная", — пракаментаваў сітуацыю Лабейка.

Хлопец згубіў пашпарт падчас баявых дзеянняў у Данецкай вобласці. У яго ёсць вайсковы білет. Але калі ва ўкраінскіх законах не прымуць іншыя змены, Лабейка не зможа легалізавацца там і праз паўгода.

Беларус ваюе на баку Украіны ад пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання. Але цяпер яму пагражае дэпартацыя, бо ён не можа легалізавацца ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі