Валерыя Дайнеку забыліся паклікаць на фінал адбору на “Еўрабачанне”

22/02/2018 - 09:56

Арганізатары нацыянальнага адбору “Еўрабачання” забыліся паклікаць на фінал старшыню журы адборачнага тура Валерыя Дайнеку. Пра гэта ў інтэрв’ю сайту sb.by распавяла кіраўніца праекта Вольга Шлягер. “Мы хацелі б папрасіць прабачэння перад Валерыем за тое, што не патэлефанавалі, столькі ўсяго было ў апошнія тыдні, што мы проста ўпусцілі гэты момант. Тым не менш звяртаю ўвагу, амаль заўсёды на праслухоўванні і фінале розныя склады журы”, — кажа Шлягер.

Еўрарадыё ужо інфармавала, што старшыня журы першага этапу праслухоўвання на нацыянальным адборы “Еўрабачання” Валерый Дайнека няўхвальна выказаўся пра будучага пераможцу (ім стаў украінец ALEKSEEV). Ён меркаваў, што гэта і стала прычынай яго “адхілення” ад журы. Вольга Шлягер у інтэрв'ю абвяргае і тое, што пераможца ў фінале спяваў пад фанаграму.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі