Арцём Мілеўскі развітаўся з Брэстам: "Міля, Міля" — гэта незабыўна"

20/07/2018 - 08:15

Арцём Мілеўскі развітаўся з Брэстам. У Instagram ён развітаўся з заўзятарамі брэсцкага "Дынама" і з Паўлам Савіцкім, з якім пасябраваў у камадзе: "Сава! Рады табе заўсёды, як і ўсяму Брэсту! Бо "Міля, Міля" — гэта незабыўна. Удачы вам усім, мужыкі, "Брэсцкі" назаўсёды. Усім здароўя і дабра. Дзякуй усім!"

Напярэдадні стала вядома, што ФК "Дынама-Брэст" раптоўна развітаўся з трыма лідарамі каманды — з Арцёмам Мілеўскім, Паўлам Савіцкім (найлепшым бамбардзірам чэмпіянату) і Аляксеем Гаўрыловічам (капітанам каманды). Прычыны гэтага не агучваюцца, з-за чаго ўзніклі самыя неверагодныя версіі. "Прессбол" не выключае, што "адбылося парушэнне субардынацыі — прычым настолькі крытычнае, што кропка невяртання аказалася пройдзеная і давялося прымаць кардынальныя меры". У маладога галоўнага трэнера Аляксея Шпілеўскага адбылася "няпростая гутарка з гульцамі" пасля балючага хатняга паражэння ад салігорскага "Шахцёра" (у прысутнасці Марадоны і пры перапоўненых трыбунах). І, відаць, Мілеўскі адыграў у ёй асноўную ролю.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі