Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу падарылі майку БАТЭ з нумарам 75

16/08/2021 - 06:57

14 жніўня ў Барысаве арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў новазбудаваны касцёл Спаслання Духа Святога, піша catholic.by.

Сярод іншага, прыхаджане падарылі арцыбіскупу майку футбольнага клуба БАТЭ з нумарам 75. Сёлета каталіцкі іерарх акурат адсвяткаваў свае 75-годдзе.

Тадэвуш Кандрусевіч вядомы прыхільнасцю да спорту. У тым ліку ён футбольны аматар: да аперацыі ўдзельнічаў у футбольных турнірах пад патранажам Касцёла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі