Апублікаваны спіс беларусаў і расіян, якія падтрымліваюць дыктатуру і вайну

17/04/2023 - 18:20
Першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў / БЕЛТА

Міністэрства моладзі і спорту Украіны апублікавала спіс спартсменаў і спартыўных функцыянераў з Беларусі і Расіі, якія падтрымліваюць дыктатарскія рэжымы і вайну. У ім пакуль толькі 23 прозвішчы, з якіх 11 — беларусы.

У спісе — былы кіраўнік Беларускай федэрацыі футбола, а цяпер намеснік старшыні Уладзімір Базанаў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, старшыня федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў, а таксама Юрый Рыбак, Руслан Шарапаў, Міхаіл Пракапенка, Уладзімір Канаплёў, Аляксандр Дараховіч, Наталля Цылінская, Дзмітрый Баскаў, Юрый Маісевіч і Міхаіл Ботнікаў

Тым часам украінскае спартыўнае выданне Tribuna.com вядзе свой рэестр спартсменаў, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне альбо рэжым краіны-суагрэсара. У гэтым спісе ўжо 317 чалавек.

Днямі пад украінскія санкцыі трапілі скакун у вышыню Максім Недасекаў і міністр спорту РБ Сяргей Кавальчук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі