Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адгукнуўся ў сацсетках на смерць Станіслава Шушкевіча. Ён адзначыў вялікую ролю беларускага палітыка ў распадзе СССР.
"З глыбокім шкадаваннем развітваюся са Станіславам Шушкевічам, першым лідарам і айцом незалежнай Беларусі. Польская Рэспубліка ніколі не забудзе яго ролю ў распадзе ў 1991 годзе Савецкага Саюза і стварэнні свабоднай Беларусі, Украіны ды іншых дзяржаў", — напісаў Дуда.
Першы кіраўнік незалежнай Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч памёр у ноч з 3 на 4 траўня на 88-м годзе жыцця. Перад гэтым ён хварэў на каранавірус і цяжка пераносіў ягоныя наступствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут