Следства адмовіла бацькам Андрэя Скурко, якія прасілі змяніць яму меру стрымання, піша "Наша Ніва".
У самога нашаніўца Скурко інсуліназалежны цукровы дыябет. Пасля яго затрымання пажылыя і хворыя бацькі засталіся без дапамогі. Дома Андрэя чакае паўтарагадовы сын.
Следства заявіла, быццам мае падставы меркаваць, што Скурко ўцячэ ці будзе ціснуць на іншых асобаў, якія ўдзельнічаюць у крымінальным працэсе.
Раней следства адмовілася выпусціць з СІЗА пад асабістае паручальніцтва галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" Ягора Марціновіча.
Чацвёра нашаніўцаў былі затрыманыя 8 ліпеня. Было заяўлена, быццам яны няправільна аплочвалі камунальныя паслугі. Праз пэўны час следчыя выпусцілі бухгалтарку Вольгу Раковіч і галоўнага рэдактара часопіса "Наша гісторыя" Андрэя Дынько. Скурко і Марціновіч застаюцца за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут