Амбасаду Турцыі ў Маскве закідалі камянямі і бутэлькамі

25/11/2015 - 12:24

Перад турэцкай амбасадай у Маскве прайшла ўжо другая акцыя пратэсту за суткі. У ёй прынялі ўдзел некалькі соцень чалавек. Як перадае BBC, будынак закідалі камянямі, яйкамі і слоікамі з фарбай. Дэманстранты выбілі шыбы ў некалькіх вокнах будынка. Паліцыя ў дзеянні мітынгоўцаў не ўмешвалася і нікога не затрымлівала.

У амбасадзе кажуць, ад кінутых у вокны буйных камянёў і бутэлек некаторыя супрацоўнікі атрымалі дробныя траўмы.

Напярэдадні каля амбасады прайшла акцыя, у якой прынялі ўдзел больш за 600 чалавек. Некаторыя ўдзельнікі акцыі трымалі ў руках плакаты з надпісамі "Удар у спіну" і "Не еду ў Турцыю". Нагодай для акцыяў пратэсту стаў інцыдэнт са збітым ля турэцка-сірыйскай мяжы расійскім бамбавіком Су-24.

Фота: BBC

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі