АМАП затрымаў фанатаў, якія выбеглі на поле пасля перамогі брэсцкага "Дынама"

29/05/2017 - 04:43

Непрыемнасцю скончылася для некаторых фанатаў брэсцкага "Дынама" перамога ўлюбёнай каманды ў футбольным Кубку Беларусі.

Як паведамляла Еўрарадыё, 28 траўня "Дынама-Брэст" у зацятай барацьбе перамагло футбалістаў салігорскага "Шахцёра" па булітах і выйграла Кубак краіны. Гэтую ўзнагароду брэстаўчане заваявалі другі раз у сваёй гісторыі (першы быў 10 гадоў таму). 

Калі заўзятары каманды выскачылі на поле, каб адсвяткаваць перамогу, частку з іх затрымалі супрацоўнікі АМАП, піша tut.by. За затрыманых фанатаў спрабавалі заступіцца футбалісты.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі