Аляксандра Сасновіч прайграла Се Шувэй з Тайваня

19/02/2019 - 10:11

Аляксандра Сасновіч прайграла Се Шувэй з Тайваня — 1:6, 2:6. Гэта быў паядынак 1/16 фіналу тэніснага турніру ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах з прызавым фондам 2,5 млн долараў. Гульня працягвалася крыху больш за гадзіну. Сасновіч — 33-я ракетка свету, яе саперніца — 31-я ў рэйтынгу WTA.

Цікава, што на мінулым тыдні Сасновіч на турніры ў Катары ўжо сустракалася з Се Шувэй у другім крузе і прайграла з лікам 2:6, 0:6.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі