КДБ пагражае беларусам у ЗША перадаць іх звесткі ў іміграцыйную службу

05/11/2026 - 14:08

Паліцыя, ілюстрацыйнае фота / pexels.com

На беларусаў, якія жывуць у ЗША, ціснуць супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў. Пра гэта паведамляе юрыдычны дэпартамент Офіса Святланы Ціханоўскай.

З беларусамі ў Штатах праз мэсэнджары звязваюцца людзі, якія называюць сябе супрацоўнікамі беларускіх праваахоўных органаў. Яны распытваюць пра ўдзел у пратэстах, палітычныя погляды і дзейнасць за мяжой. Акрамя таго, яны запалохваюць эмігрантаў і пагражаюць перадаць інфармацыю пра іх у амерыканскую іміграцыйную службу ICE.

Кіраўнік юрыдычнага дэпартамента Леанід Марозаў кажа, што гэтыя дзеянні незаконныя і маюць прыкметы транснацыянальных рэпрэсій. Пагрозы выкарыстоўваць ICE, на яго думку, хутчэй за ўсё з'яўляюцца толькі спробай запалохаць.

Тым, да каго звярнуліся беларускія сілавікі, рэкамендуюць не ўступаць у дыскусіі, захаваць доказы (перапіскі, нумары тэлефонаў, нікнэйм, спасылкі на профілі ў Тэлеграме, Фэйсбуку ды іншых сацсетках), звярнуцца ў ФБР і папярэдзіць сваякоў у Беларусі. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі