Аляксандр Лукашэнка так і не змог вымавіць імя Святланы Ціханоўскай

01/10/2021 - 09:14
Аляксандр Лукашэнка / ont.by

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка не змог вымавіць імя Святланы Ціханоўскай у інтэрв'ю тэлеканалу CNN. Ён наогул адмовіўся пра яе гаварыць.

"Значыць, пра персанаж у жаночым родзе я не буду гаварыць. Я не ваюю з жанчынамі і я не хачу характарызаваць яе", — сказаў Лукашэнка.

У Беларусі некалькі дзясяткаў жанчын маюць статус палітвязняў, то бок асуджаныя, паводле ацэнак праваабаронцаў, за свае погляды або негвалтоўныя праявы свабоды думкі, сумлення і рэлігіі. Каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, да прыкладу, асудзілі на 11 гадоў калоніі, а брастаўчанку Паліну Шарэнду-Панасюкна два гады калоніі. Сваёй віны яны не прызналі. Падчас працэсу Паліна Шарэнда-Панасюк казала, што не лічыць тое, што адбываецца, судом, таму што "палітычныя рэпрэсіі нічога агульнага з судом не маюць". І да суда ў яе было толькі адно пытанне: "Вам не сорамна?".

Тактыку не называць апанентаў па імені дагэтуль выкарыстоўвалі расійскія чыноўнікі. У размовах пра апазіцыю яны ніколі не называюць па імені Аляксея Навальнага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі