Афіцэры вучэбнага цэнтра ў Печах пройдуць атэстацыю

04/11/2017 - 08:30

Афіцэры 72-га аб’яднанага вучэбнага цэнтру ў Печах пройдуць атэстацыю. Пра гэта БЕЛТА паведамляе са спасылкай на міністра абароны Андрэя Раўкова. Прынятае рашэнне атэставаць увесь афіцэрскі склад, усіх прапаршчыкаў.

“Праверым іх профпрыдатнасць. Па людзях, якія не пройдуць гэтыя тэсты, будуць прымаецца адпаведныя рашэнні: або аб пераводзе на іншыя пасады, або аб звальненні з Узброеных Сілаў. Але, можа быць, некага і павысіць трэба — па заслугах”, — заявіў Андрэй Раўкоў.

Цяпер Следчы камітэт праводзіць расследаванне на факце гібелі ў Печах радавога Аляксандра Коржыча, якога месяц таму знайшлі павешаным. Па справе ў статусе абвінавачаных праходзяць дзесяць вайскоўцаў.

 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі