"Аэрафлот" адмяніў рэйс Масква-Мінск у панядзелак

23/01/2017 - 05:50

У панядзелак авіякампанія "Аэрафлот — расійскія авіялініі" адмяніла рэйс SU1842 з Масквы ў Мінск, які мусіў вылецець у 15.15, перадае БЕЛТА са спасылкай на аэрапорт Шарамеццева.

Адпаведна, расійская авіякампанія адмяніла і зваротны рэйс SU1843 Мінск-Масква. Ён мусіў адправіцца з беларускай сталіцы сёння ў 19.20.

Прычыны адмены не паведамляюцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі