АДКБ можа адправіць міратворцаў на Данбас: трэба згода Украіны і ААН

20/02/2022 - 11:22
Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась / Reuters

У выпадку патрэбы АДКБ гатовая адправіць ва Украіну "колькі трэба" міратворцаў. Гэта магчыма пры некаторых умовах, адзначае генеральны сакратар арганізацыі Станіслаў Зась:

— Калі будзе добрая воля з боку Украіны — гэта ўсё ж іх тэрыторыя — калі будзе мандат Савета Бяспекі ААН, калі б такое рашэнне, у выпадку неабходнасці, падтрымалі ўсе нашы ўрады.

Зараз у АДКБ 17 тысяч вайскоўцаў у пастаяннай гатоўнасці і яшчэ 4 тысячы чалавек спецыяльных міратворчых сіл.

Зась падкрэслівае, што лепш вырашыць канфлікт з дапамогай перамоваў. Аднак сітуацыя становіцца ўсё больш напружанай, нягледзячы на тое, што ніхто адкрыта аб жаданні вайны на Данбасе не кажа.

— Украіна хоча міру. Еўропа хоча міру. Свет кажа, што не хоча ваяваць, а Расія, што не хоча нападаць. Хтосьці з нас хлусіць. Гэта — яшчэ не аксіёма, але ўжо не гіпотэза, — кажа Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі