21 лістапада ў клубе Re:Public пройдзе вялікі сумесны канцэрт легендарнага польскага гурта Lao Che і беларускіх рокераў :B:N:.
Канцэрт сумесны, таму пытанні таксама пра абодва гурта. На большасць можна адказаць, прачытаўшы інтэрв'ю, якія давалі лідары гуртоў :B:N: і Lao Che Еўрарадыё.
Першы і апошні, хто адкажа правільна на ўсе пытанні, атрымае два запрашальнікі на канцэрт.
Дасылай свае правільныя адказы на адрас info@euroradio.fm з пазнакай “Конкурс:B:N: і Lao Che” да 18.00 20 лістапада ўключна. У гэты ж дзень, крыху пазней, мы аб’явім пераможцаў!
1. Кім працаваў лідар гурта :B:N: Алесь Лютыч у родным горадзе Бяроза:
2. Чаму Алесь Лютыч пераехаў у Мінск?
3. На якім фестывалі выступалі разам Лао Чэ і :B:N:?
4. Якую песню гурт :B:N спецыяльна зрабіў у электрычным варыянце для будучага канцэрта:
5. Колькі карпаратываў сыграў гурт :B:N: за ўсю гісторыю існавання?
6. З чым у лідара гурта Lao Che асацыюецца Беларусь:
7. Што польскія музыкі плануюць наведаць, паглядзець у Беларусі:
8. Пасля якога альбома праславіўся гурт Lao Che:
9. У 2012 годзе гурт Lao Che атрымаў узнагароду ад высокапастаўленай асобы. Што гэта была за ўзнагарода і хто яе ўручыў?
10. Які дыск Lao Che стаў плацінавым?