Ракетны ўдар па Адэсе
У ноч на 6 лістапада расіяне нанеслі па Адэсе ўдар ракетамі "Онікс" і "Іскандэр". Яны трапілі ў цэнтр горада і закансерваваны прамысловы аб'ект.
Ад выбуховай хвалі і абломкаў пацярпелі шматпавярховікі і мастацкі музей, які належыць да Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
У будынку пашкоджаныя сцены, выбітыя некаторыя шыбы, паведаміў у тг-канале кіраўнік ваеннай адміністрацыі Адэскай вобласці Алег Кіпер.
У выніку атакі былі параненыя восем чалавек. Пяцярых шпіталізавалі, а яшчэ трое маюць нязначныя раненні і атрымалі неабходную дапамогу на месцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут