АБФФ: "Прадстаўнікі Сьера-Леонэ перасталі выходзіць на сувязь"

04/06/2021 - 09:25

У Беларусі адмянілі яшчэ адзін матч нацыянальнай футбольнай зборнай. На гэты раз не адбудзецца таварыская гульня 7 чэрвеня ў Гродне са зборнай Сьера-Леонэ. У Беларускай федэрацыі футбола заявілі, што "прадстаўнікі Сьера-Леонэ перасталі выходзіць на сувязь", нагледзячы на тое, што быў падпісаны кантракт. А пасля ў федэрацыі футбола афрыканскай краіны змянілася кіраўніцтва.

І толькі напярэдадні ад Афрыканскай канфедэрацыі футбола прыйшло паведамленне, што зборная Сьера-Леонэ не прыедзе ў Беларусь, бо федэрацыя гэтай краіны адмовілася ад раней узятых абавязацельстваў. Магчыма, там улічылі складанасці прыбыцця ў Беларусь ці сітуацыю ў нашай краіне.

Днямі АБФФ аб'явіла пра перанос на 2022 год матчу маладзёжных зборных Беларусі і Кіпра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі