У спісе бамбардзіраў Экстракласы Ілпя ідзе на другім месцы / gkskatowice.eu
Беларускі нападаючы "Катавіцэ" Ілля Шкурын забіў тры мячы ў матчы дзевятага тура польскай Экстракласы супраць "Гурніка" з Забжа. Яго каманда здабыла перамогу з лікам 3:2.
Шкурын адкрыў лік на 11-й мінуце сустрэчы. У другім таймe "Гурнік", віцэ-чэмпіён Польшчы, выйшаў наперад, аднак беларускі форвард зраўняў лік на 91-й мінуце, а на 100-й мінуце забіў трэці мяч, які прынёс "Катавіцэ" перамогу.
Паводле даных статыстычнага партала Sofascore, за гэту гульню Шкурын атрымаў ацэнку 9,5 — адну з самых высокіх у бягучым сезоне Экстракласы.
Пасля гэтага матча на ліку Шкурына сем голаў і дзве выніковыя перадачы ў дзевяці гульнях сезона. Ён займае другое месца ў спісе бамбардзіраў Экстракласы і першае — па суме голаў і перадач сярод усіх гульцоў лігі.
Для Шкурына гэты хет-трык стаў першым з лістапада 2023 года і першым за час выступленняў за "Катавіцэ".
𝐈𝐋𝐘𝐀 𝐒𝐇𝐊𝐔𝐑𝐈𝐍 𝐒𝐔𝐏𝐄𝐑𝐒𝐓𝐀𝐑! ⭐ 𝐇𝐀𝐓 𝐓𝐑𝐈𝐂𝐊! ⚽⚽⚽
— CANAL+ SPORT (@CANALPLUS_SPORT) August 30, 2026
GieKSa wygrywa w Zabrzu! 🤯 pic.twitter.com/cj5L6nm3N5
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут