Цяпер так нельга / vladimirpolikarpov / Freepik
У школе №1 Баранавічаў увялі новыя патрабаванні да знешняга выгляду вучняў. Хлопцам забаранілі "экстравагантныя і яркія прычоскі", меліраванне і афарбоўку валасоў, а таксама выкарыстанне геляў і лакаў. Дзяўчатам з доўгімі валасамі рэкамендуюць збіраць іх у хвост або касу.
Пад забарону таксама трапілі буйныя завушніцы і яркі манікюр. У памятцы для вучняў аўтары тлумачаць патрабаванні тым, што "школа — гэта месца атрымання ведаў".
Якім чынам колер валасоў, прычоска або манікюр могуць перашкаджаць атрыманню ведаў, у памятцы не ўдакладняецца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут