Сустрэча самалёта з Душанбэ ў Мінску / t.me/MinskNationalAirport
У Мінску прызямліўся першы рэгулярны рэйс з Душанбэ. Бесперасадачнае спалучэнне паміж Беларуссю і Таджыкістанам запусціла авіякампанія Somon Air.
Палёты будуць выконвацца раз на тыдзень, па суботах. Квіткі з Душанбэ ў Мінск каштуюць ад 325 еўра, а зваротныя — ад 319 еўра. У паветры самалёт праводзіць каля пяці гадзінаў.
Першы рэйс сустракалі ўрачыста, з воднай аркай і караваем.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут