Абазначэнне беларускага рубля змяняецца з BYR на BYN

24/12/2015 - 12:06

Як паведамляе Швейцарская асацыяцыя па стандартызацыі, з 1 ліпеня 2016 года беларускі рубель будзе абазначацца лічбавым кодам 933 (раней быў 974), а алфавітны код стане BYN (раней быў BYR). N — першая літара англійскага слова "new" ("новы"). Змены ў міжнародным стандарце ISO 4217 стануць актуальныя якраз тады, калі ў Беларусі правядуць дэнамінацыю.

Каментар Нацбанка Беларусі гл. тут.

Даволі часта ў СМІ беларускі рубель абазначаюць як Br. Ці захаваецца такая форма пасля актуалізацыі зменаў у міжнародным стандарце, пакуль незразумела.

Фота: Еўрарадыё

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі