Абаронца мурала на "плошчы Перамен" трапіў у рэанімацыю

12/11/2020 - 07:45

Абаронца мурала на "плошчы Перамен" у Мінску трапіў у рэанімацыю. Увечары 11 лістапада мясцовыя жыхары спрабавалі абараніць свой мурал ад невядомых у цывільным. На дапамогу вандалам прыйшлі сілавікі, адзін з абаронцаў быў затрыманы.

Па звестках праваабаронцаў з @viasna96, яго завуць Раман Бандарэнка. Апоўначы чалавека з такім імём і прозвішчам прывезлі ў Бальніцу хуткай медычнай дапамогі з Цэнтральнага РУУС — непрытомнага, у цяжкім стане, са слядамі пабояў.

"Плошча Перамен" — гэта квартал між вуліцамі Чарвякова і Сморгаўскі тракт у беларускай сталіцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі