Незвычайную хуліганку затрымалі супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Савецкага РУУС сталіцы. Рэч у тым, што затрыманай — 77 гадоў, паведамляе прэс-служба міліцыі.
Пажылая жанчына начапіла парык і, ўзяўшы драўляную палку, напала на паштарку, якая разносіла пенсіі жыхарам пад'езда. Калі паштарка спусцілася на першы паверх, пенсіянерка, якая хавалася ў куце пад'езда, пачала збіваць яе палкай і паваліла на зямлю.
Паштарка, аднак, здолела падняцца і выскачыць на вуліцу. Яна хацела зачыніць за сабой дзверы, але хуліганка прасунула нагу ў дзверы. Паштарка стала праз тэлефон выклікаць міліцыю. Тады нападніца кінулася ў сваю кватэру, пакінуўшы красоўку ў дзвярах. Дома яна выкінула ў акно парык, палку і другую красоўку.
Міліцыі пенсіянерка-хуліганка патлумачыла, што любіць крымінальныя серыялы. У адным з іх яна пабачыла, як персанаж адным ударам палкі па галаве пазбаўляе чалавека свядомасці. І яна вырашыла праверыць свае сілы.
Цяпер на пенсіянерку пачалі крымінальную справу за хуліганства. Паштарка, на шчасце, мае толькі лёгкія ўшыбы і ранкі.
Фота: mosaica.ru