7 верасня ў Беларусі прагназуюць начныя замаразкі, удзень будзе да +20

06/09/2022 - 19:51

У сераду, 7 верасня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі зранку і ўдзень па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні слабы да ўмеранага. 

Уначы тэрмометры пакажуць 1-7 цяпла, месцамі па Беларусі чакаюцца замаразкі ад 0 да -2. Удзень паветра прагрэецца да +12...+18°С, па поўдні краіны чакаецца 20 градусаў вышэй за нуль.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі