59-гадовую пенсіянерку пакаралі 15-ю суткамі за бел-чырвона-белыя сэрцы ў акне

28/06/2021 - 16:30
БЧБ-упрыгожанні ў акне / Ілюстрацыйнае фота​

59-гадовую мінскую пенсіянерку Наталлю Хоміч асудзілі на 15 сутак за бел-чырвона-белыя сэрцы ў акне. Сілавікі прыйшлі ў кватэру Хоміч раніцай 23 чэрвеня. Нагодай для візіту сталі тры рознакаляровыя сэрцы.

Як піша не зарэгістраваны ў Беларусі праваабарончы цэнтр "Вясна", агляд кватэры працягваўся тры гадзіны і завяршыўся забраннем усёй тэхнікі — і тых самых БЧБ-сэрцаў. У Маскоўскім РУУС Мінска на пенсіянерку склалі пратакол па артыкуле 24.23 Адміністрацыйнага кодэкса — за несанкцыянаваны пікет.

З першага разу суддзя Лідзія Цяліца не вынес рашэння па справе Наталлі Хоміч, і справу вярнулі на дапрацоўку. На паўторны разгляд матэрыялы атрымаў іншы суддзя — Сяргей Кацар, які 28 чэрвеня прызнаў пенсіянерку вінаватай і пакараў 15-ю суткамі арышту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі