40-кілаграмовы сом — здабыча ўдзельніка “Вялікай бард-рыбалкі” (фотафакт)

28/07/2018 - 11:32

У Чыгірынскім водасховішчы, што ў Быхаўскім раёне, злавілі 40-кілаграмовага сома. Такой здабычай можа пахваліцца бабруйчанін Мікалай Шепетаў, удзельнік свята “Вялікая бард-рыбалка”. Ён усталяваў рэкорд сярод удзельнікаў імпрэзы, злавіўшы такую рыбу. Дакладная вага сома —  42,5 кг.

Музычна-спартовае свята “Вялікая бард-рыбалка” праходзіць пад Быхавам ужо ў дзявяты раз.  Сёлета ў ім удзельнічаюць 18 чалавек, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі