У пятніцу, 22 красавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас на 34 рублі і складае 19 687, курс еўра вырас на 8 — да 22 210 рублёў, курс расійскага рубля знізіўся — з 301,84 да 297, 71 беларускага.
Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,49%.
Нагадаем, што ў чацвер, 21 красавіка, курс долара ЗША знізіўся на 176 рублёў і складаў 19 653, курс еўра таксама панізіўся на 333 — да 22 202 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 300,68 да 301,84 беларускага.