13 вайскоўцаў Пухавіцкага гарнізона шпіталізаваныя з атручэннем

06/03/2020 - 15:35

13 вайскоўцаў атруціліся ў Пухавіцкім гарнізоне. Гэтыя звесткі парталу TUT.by пацвердзіла афіцыйная прадстаўніца Мінабароны Наталля Гаўрусік.

Па яе словах, вайскоўцаў шпіталізавалі. "З дыягназам "атручэнне" іх даставілі ў галоўны ваенны клінічны медыцынскі цэнтр Узброеных сіл у Мінску", — удакладніла Гаўрусік.

На цяперашні час жыццю вайскоўцаў нічога не пагражае. 

Прычыны атручвання высвятляе камісія Мінабароны. Паведамляецца, што атручванне было не харчовым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі