10 сутак арышту за "пікетаванне" шасцю сардэчкамі, вывешанымі на вокнах

04/05/2021 - 12:32

10 сутак арышту за "пікетаванне" шасцю сардэчкамі, вывешанымі на вокнах. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, суддзя суда Мінскага раёна Вадзім Казей адправіў за краты 48-гадовага Дзмітрыя Перадня з Новай Баравой.

Перадня затрымалі ўвечары 1 траўня ў яго кватэры на вачах 7-гадовага дзіцяці пасля агляду кватэры. Пратакол склалі "па факце пікетавання" — у вокнах у двух пакоях міліцыянеры налічылі аж шэсць сардэчак! Па словах мужчыны, іх вывесілі да Дня ўсіх закаханых. Пасля агляду міліцыянеры знялі сардэчкі з вокнаў, а мужчыне прапанавалі праехаць з імі.

На судзе Дзмітрый Перадня гаварыў, што праходзіць курс лячэння, з-за чаго вымушаны пастаянна прымаць лекі. Тым не менш, суддзя асудзіў яго на адміністрацыйны арышт.

Праваабаронцы пішуць і пра іншыя падобныя суды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі