10 студзеня ў Беларусі павысіліся курсы долара і еўра

10/01/2017 - 11:37

У аўторак, 10 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША павысіўся — з 1,9597 да 1,9640 беларускага рубля, курс еўра таксама павысіўся — з 2,0650 да 2,0810. За 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2757 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2723).

Беларускі рубель аслабеў у адносінах да кошыка валют на 0,27%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 9 студзеня, павысіўся курс долара ЗША — з 1,9538 да 1,9597 беларускага рубля, курс еўра знізіўся — з 2,0676 рубля да 2,0650.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі