З'явіліся ўнікальныя здымкі апарата "Віцязь" з дна Марыянскай упадзіны (відэа)

09/06/2020 - 15:02

Расійскі беспілотны аўтаномны апарат "Віцязь" зрабіў унікальныя здымкі на дне Марыянскай упадзіны, паведамляе тэлеканал "Звезда". 

Апарат правёў ва ўпадзіне больш за тры гадзіны без уліку часу апускання і ўсплывання на паверхню. Апарат правёў картаграфаванне, фота- і відэаздымкі, а таксама даставіў на дно Марыянскай западзіны вымпел, прысвечаны 75-годдзю Перамогі.

Марыянская ўпадзіна самае глыбокае на Зямлі месца, вядомае чалавецтву. Яна знаходзіцца ў Марыянскім жолабе на дне Ціхага акіяну. У ніжняй кропцы яе глыбіня складае 10 994 метра.

Датчыкі "Віцязя" зафіксавалі глыбіню 10 028 метраў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі