Марына Васілеўская на МКС
З'явіліся першыя кадры з беларускай Марынай Васілеўскай на Міжнароднай касмічнай станцыі. 25 сакавіка "Саюз МС-25" паспяхова састыкаваўся з МКС, пазней былі адкрыты люкі. І экіпаж у складзе Васілеўскай, ураджэнца Беларусі Алега Навіцкага і астранаўта НАСА Трэйсі Дайсан перайшоў на станцыю, дзе іх чакалі касманаўты і астранаўты.
Марыне Васілеўскай 33 гады. Яна працавала бортправадніцай авіякампаніі "Белавія". Васілеўская стала першым касманаўтам у гісторыі незалежнай Беларусі. Яна кажа, што ў яе "неверагодны настрой".
Вяртанне Васілеўскай і Навіцкага на Зямлю запланаванае на 6 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут