З'явілася відэаінструкцыя для пасажыраў на выпадак падзення на рэйкі метро

16/10/2016 - 09:25

З'явілася відэаінструкцыя для пасажыраў на выпадак падзення на рэйкі мінскага метро. Адзначаецца, што на грамадскім транспарце сталіцы няшчасныя выпадкі з удзелам пасажыраў найчасцей адбываюцца менавіта ў "падземцы". Акрамя стандартных парадаў (не заходзіць за жоўтую лінію на платформе, трымаць малое дзіця за руку), у відэароліку ёсць інструкцыя на выпадак, калі пасажыр страціў раўнавагу і апынуўся на рэйках. Супрацоўнікі МНС звяртаюць увагу, што іншым пасажырам нельга самастойна аказваць яму дапамогу, а неабходна паведаміць пра здарэнне персаналу метрапалітэна.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі