З'явілася першае фота адваротнага боку Месяца на фоне Зямлі

06/02/2019 - 16:27

З'явілася першае фота адваротнага боку Месяца на фоне Зямлі, ярка асветленай Сонцам. Унікальны здымак зрабіў кітайскі спадарожнік "Лунцзян-2". Цікава, што апублікавала здымак не Кітайскае нацыянальнае касмічнае ўпраўленне, а астраномы-аматары з радыёабсерваторыі Двінгела ў Нідэрландах, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

"Лунцзян-2" знаходзіцца на арбіце спадарожніка Зямлі і забяспечвае сувязь з кітайскім апаратам "Чан'е-4", які 3 студзеня ўпершыню ў гісторыі здзейсніў пасадку на адваротным баку Месяца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі