У Польшчы махляры крадуць нумарныя знакі з беларускіх аўтамабіляў

06/05/2024 - 17:21

Пацярпелыя беларусы ёсць і ў Варшаве / pap.pl

У Польшчы махляры ўсё часцей крадуць нумарныя знакі з прыпаркаваных на вуліцах беларускіх аўтамабіляў. Пасля іх мацуюць на машыны, на якіх здзяйсняюць злачынствы (напрыклад, запраўляюцца на АЗС палівам і не плацяць за яго). Таксама могуць пакідаць аўтамабілі на платных паркоўках, і ўладальніку давядзецца плаціць. Выкупіць нумары зламыснікі прапануюць толькі ў асобных выпадках, піша mostmedia.io.

У паліцыі пацярпелым выдаюць даведкі і рэкамендуюць з імі звяртацца ў консульства РБ. Але там кажуць, што пытанне "не ў іх кампетэцыі". Звычайна беларусам, якія трапляюць у такія сітуацыі, даводзіцца з даведкай вяртацца на аўтобусе ў Беларусь, каб атрымаць новыя нумары. У консульстве часам раяць гнаць машыну з даведкай з паліцыі ў Беларусь па тым памежным пераходзе, па якім выязджалі з РБ, і рыхтавацца да допыту.

У некаторых выпадках зламыснікі не толькі здымаюць нумары, але і рэжуць колы, драпаюць аўтамабілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі