З'явілася першае фота адваротнага боку Месяца

03/01/2019 - 14:15

З'явілася першае фота адваротнага боку Месяца. Яно было атрыманае з дапамогай кітайскага касмічнага апарата "Чан'э-4", які здзейсніў паспяховую пасадку на спадарожніку Зямлі. Дагэтуль касмічныя апараты садзіліся толькі на бачны бок Месяца.

Кітайскі апарат зоймецца даследаваннем навакольнага асяроддзя.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі